Цэнтрвыбаркам адзначае высокую яўку ў 1-ы дзень датэрміновага галасавання

19 марта 2014

Свае галасы ўжо аддалі амаль 4% выбаршчыкаў. Такі даволі высокі паказчык ЦВК тлумачыць магчымасцю загадзя азнаёміцца з інфармацыяй аб кандыдатах. Спецыяльна для спартсменаў на базе Стайкі быў арганізаваны выбарчы ўчастак. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету мінулага года па цяжкай атлетыцы Дзіна Сазанавец прагаласавала датэрмінова, бо ў нядзелю едзе на зборы. Аддаць свой голас сёння вырашыў і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. 4 гады ён быў у статусе дэпутата Мінскага гарадскога савета, на новы тэрмін сваю кандыдатуру не высоўваў. Але, як чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, сёння - на выбарчым участку.


Нагадаем, датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 22 чысло ўключна. Дзень выбараў - 23 сакавіка.