Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта

16 октября 2015

Сёння Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта. Такім чынам, за дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 83,47% выбаршчыкаў, Таццяна Караткевіч набрала 4,44% галасоў, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч - 3,3% і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч - 1,67%. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 386 тысяч чалавек. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 6,1 млн. чалавек або 87,22%. Як адзначыла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, ужо ў чэрвені будучага года можа пачацца кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.