Цэнтрвыбаркам Беларусі даў старт кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы

17 декабря 2013
Спісы выбаршчыкаў будуць складацца па месцы іх рэгістрацыі, а назіральнікам патрэбна будзе акрэдытацыя. Сёння Цэнтрвыбаркам Беларусі даў старт кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы і зацвердзіў каляндарны план. Наперадзе фарміраванне тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, якое закончыцца 5 лютага. Заявіць аб жаданні ўдзельнічаць у выбарах можна з 12 студзеня. Рэгістраваць кандыдатаў будуць з 10 лютага, пасля 20 пачнецца самы яркі этап кампаніі - агітацыя.

З унясеннем змяненняў у выбарчае заканадаўства на маючых адбыцца мясцовых выбарах кандыдаты ўпершыню змогуць фарміраваць асабістыя фонды і расходаваць сабраныя сродкі на агітацыю. Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 23 сакавіка.