Цэнтральны апарат беларускага Міністэрства замежных спраў будзе скарочаны на траціну

18 января 2018

Аптымізацыя ведамства і прыярытэты Беларусі на міжнароднай арэне абмяркоўваліся ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт прыняў з дакладам Міністра замежных спраў. Будуць закрытыя генконсульствы ў Адэсе, Гданьску і Мілане. З іншага боку, прапрацоўваецца адкрыццё новых пасольстваў у адной з краін Афрыкі і ў Еўропе. Пры гэтым дыпламаты не зніжаюць эфектыўнасць сваёй працы. 

Аляксандра Лукашэнку цікавілі вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці. Уладзімір Макей паведаміў аб пазітыўнай тэндэнцыі - па выніках няпоўнага 2017 года продажы за мяжу павялічыліся. Намаганні дыпламатаў накіраваныя і на дыверсіфікацыю беларускага экспарту.