Цэнтральная выбарчая камісія напярэдадні завяршыла прыём дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. На пасяджэнні Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў тры ініцыятыўныя групы, у тым ліку дзеючага Кіраўніка дзяржавы. У ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі 10 577 чалавек. Усе пададзеныя дакументы адпавядаюць патрабаванням беларускага заканадаўства. Акрамя гэтага, Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.
Цэнтрвыбаркам разгледзіць дакументы другой партыі прэтэндэнтаў у панядзелак, 20 ліпеня. Нагадаем, што збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі пачнецца 23 ліпеня і завершыцца 21 жніўня. Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за сто тысяч подпісаў.













