Цэнтр палітычнага жыцця Старога Свету сёння знаходзіцца ў Вільнюсе

28 ноября 2013

Увечар там адкрыецца саміт Усходняга партнёрства. У Літву прыедуць 34 дэлегацыі. Пазіцыю Беларусі і падыход краіны ў дачыненні да Усходняга партнёрства назавуць нашы прадстаўнікі на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Мяркуецца правядзенне двухбаковых сустрэч Беларусі з дэлегатамі краін - членаў ЕС і партнёраў, а таксама з кіраўніцтвам еўрапейскіх структур.

У Вільнюсе сёння адкрыўся другі бізнес-форум Усходняга партнёрства, ініцыятарам стварэння якога ў свой час выступіла Беларусь. Урад нашай краіны на гэтым мерапрыемстве прадстаўляе міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.