Трохбаковая кантактная група пацвердзіла поўную прыхільнасць прытрымліванню мінскіх пагадненняў

5 сентября 2018

Поўную прыхільнасць прытрымліванню мінскіх пагадненняў пацвердзіла трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Гэта сёння паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік. Ён таксама нагадаў, што гэтае лета стала самым спакойным з пачатку канфлікту. Дзякуючы ўзгодненаму перамір'ю ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю, а таксама пачаткам навучальнага года ўдалося значна знізіць узровень парушэнняў рэжыму спынення агню.

Разам з тым Марцін Сайдзік выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі.