Трохбаковая кантактная група па Украіне сёння зноў збярэцца ў Мінску

14 марта 2018

У гэтыя хвіліны ўжо праходзяць сустрэчы падгруп. Галоўным вынікам лютаўскіх перамоў стала прыняцце пагаднення аб усёабдымным і бестэрміновым спыненні агню, якое ўступіла ў сілу ў рэгіёне 5 сакавіка.

Ад бакоў канфлікту патрабавалася адмовіцца ад наступальных дзеянняў і разведвальных аперацый. Асобна абумоўлена ўмова не дапускаць абстрэлаў школ, дзіцячых садоў, бальніц. З пачатку канфлікту ў Данбасе - гэта ўжо 18-я спроба спыніць агонь, але поўнага перамір'я дасягнуць пакуль не атрымалася.