Трохбаковая кантактная група па Украіне абмяркоўвала абмен заложнікамі

1 июня 2016

Абмен заложнікамі стаў адным з пытанняў, якія абмяркоўваліся сёння падчас перамоў трохбаковай кантактнай групы па Украіне ў Мінску.

Учора прадстаўнік Украіны экс-прэзідэнт Леанід Кучма выказаў сумненне ў тым, што гэтае пытанне вырашыцца хутка. "Калі паглядзець іх спіс, то гэта 50 чалавек, якіх далі на абмен. Але там ёсць людзі, якія ніякага дачынення не маюць да падзей у Данбасе", - цытавалі Кучму СМІ.

Нагадаем, на апошняй сустрэчы кантактнай групы ў беларускай сталіцы 18 мая бакам не атрымалася дасягнуць прагрэсу ў гэтым пытанні. Хоць па выніках пасяджэння спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў, што ў Данбасе значна знізілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню.