Трохбаковая кантактная група рыхтуе пытанне аб абсалютным перамір'і

28 февраля 2018

Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны рыхтуе пытанне аб абсалютным перамір'і, паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік па выніках перамоў у Мінску. Праўда, такое рашэнне пакуль не прынята, адзначыў дыпламат. Раней сёння аб дасягненні пагаднення заявіў прадстаўнік самаабвешчанай ЛНР.

Таксама падчас сённяшняй сустрэчы бакі абмеркавалі праблемы забеспячэння непадкантрольных Кіеву тэрыторый мабільнай сувяззю і бесперабойным водазабеспячэннем. А рабочая група па бяспецы дасягнула пагаднення аб развядзенні сіл і сродкаў у раёне станіцы Луганская.

Украінскіх бежанцаў, між тым, масава высылаюць з Ізраіля. Мясцовыя ўлады афіцыйна прызналі краіну бяспечнай для жыцця дзяржавай. Згодна са статыстыкай, за мінулы год Украіну пакінулі больш за мільён чалавек. Гэтаму шмат у чым паспрыяла ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Таксама сярод прычын называюць эканамічны і палітычны крызіс.

Напярэдадні ў Кіеве ля будынка ўкраінскага парламента зноў адбыліся беспарадкі. Прыхільнікі Міхаіла Саакашвілі пабіліся з сілавікамі. Пацярпелі 13 праваахоўнікаў.