Урачыстасці ў гонар 100-годдзя дыпламатычнай службы Беларусі прайшлі ў Францыі

1 февраля 2019

У пасольстве нашай краіны адкрылі памятную дошку з імёнамі ўсіх кіраўнікоў беларускіх дыпмісій у Парыжы з 1962 года. З гісторыяй узнікнення і дзейнасці прадстаўніцтва знаёміла выстава копій дакументаў Нацархіва Беларусі і архіва знешняй палітыкі Расіі. У экспазіцыі - рассакрэчаныя дакументы з архіва Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі і МЗС Расіі.