Усе перадвыбарныя праграмы даступныя на сайце і ў газеце "СБ - Беларусь сегодня"

22 сентября 2015

Зараз поўны квартэт перадвыбарных праграм даступны выбаршчыкам на самым папулярным рэсурсе Беларусі - сайце і газеце медыяхолдынга "СБ - Беларусь сегодня". Сёння тут з'явіліся абяцанні чацвёртага кандыдата ў Прэзідэнты Таццяны Караткевіч.

Праграма прэтэндэнта на галоўную дзяржаўную пасаду, як адзначылі аналітыкі, у адрозненне ад першага бясплатнага тэлевыступлення і тых напрацовак, што з'явіліся ў Глабальнай павуціне напярэдадні, цалкам на беларускай мове. Яна мае загаловак "За мiрныя перамены" і змяшчае пяць блокаў: сацыяльная і эканамічная палітыка, сучасная і эфектыўная дзяржава, знешняя палітыка і адраджэнне нацыянальнай культуры. Ёсць у праграме і заклік прыняць удзел у выбарах і падтрымаць Таццяну Караткевіч фінансава, праз спецыяльны фонд.