Тэма інтэграцыі па-новаму гучала напярэдадні ў падмаскоўным Нова-Агарове

6 марта 2014
Там кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана абмеркавалі пытанні стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. А сёння праект Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе абмяркоўвалі ў беларускім урадзе. Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заклікаў міністэрскі корпус больш актыўна ўключацца ў падрыхтоўку дакумента. Паводле слоў кіраўніка ўрада, у прыватнасці, неабходна давесці да аўтаматызму сістэму ўтылізацыйнага збору. У перадпачатку новай інтэграцыі экзамен таксама павінны прайсці шматлікія ведамствы краіны. Нагадаем, да падпісання тэкст Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць падрыхтаваны да 1 мая. Затым дакумент накіруюць на ратыфікацыю ў парламенты трох краін. З такім разлікам, каб Еўразійскі эканамічны саюз пачаў працу 1 студзеня наступнага года.