Тэледэбаты кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі пройдуць 3 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1"

7 августа 2015

Напярэдадні ў Цэнтрвыбаркаме абмяркоўвалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў.  Так, з 14  па 25 верасня  кандыдаты змогуць выступіць у тэлеэфіры. У радыёэфіры – пачынаючы  з 21 верасня. Тэледэбаты адбудуцца толькі пры ўмове, што ў іх будуць удзельнічаць не менш за  два кандыдаты або іх давераныя асобы. 

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Павялічаны час тэледэбатаў, калі кандыдатаў будзе больш  чым пяць. А раней, колькі б іх не прыйшло, давалася гадзіна. Усе гэтыя магчымасці, якія дадзеныя пастановай, павялічваюць прысутнасць кандыдатаў у Прэзідэнты ў эфіры, прычым у бясплатным эфіры".

Акрамя гэтага, на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама абмяркоўваліся і іншыя пытанні. У прыватнасці, дэкларавання даходаў патэнцыяльных кандыдатаў у Прэзідэнты, а таксама фінансавы бок выбарчай кампаніі. Нагадаем, рэгістрацыя ў кандыдаты пачнецца 6 верасня. Да 21 жніўня ўключна працягваецца збор подпісаў.