Тэле- і радыёвыступленні кандыдатаў у дэпутаты прадоўжацца да 6 лістапада

21 октября 2019
Перадвыбарная кампанія ў парламент краіны  ўступіла ў актыўную стадыю. Першыя тэлевізійныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты можна будзе ўбачыць у эфіры ўжо сёння на "Беларусь 3". Таксама кандыдатам даецца магчымасць азнаёміць выбаршчыкаў  са сваёй праграмай з дапамогай радыёэфіру. Выступленні можна будзе пачуць ужо на гэтым тыдні. А друкаваныя СМІ прымаюць тэксты перадвыбарных праграм  да 27 кастрычніка. Для запісаў выступленняў кандыдатаў рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі  адкарэктавалі сваю працу.

Андрэй Скорабагатаў, галоўны рэдактар тэлебачання тэлерадыёкампаніі "Магілёў": "Мы пачалі запіс кандыдатаў з выхадных, з суботы. Нам трэба запісаць выступленні больш як 60 чалавек. Кожнаму даём па паўгадзіны. У гэты час яны паспяваюць запісацца, супакоіцца. Наша задача стварыць максімальна камфортныя ўмовы, каб яны змаглі данесці свае думкі да выбаршчыка". 

Акрамя выступленняў у тэле- і радыёэфіры, кандыдаты маюць магчымасць выкарыстаць і іншыя спосабы агітацыі - праводзіць вулічныя пікеты або сустрэчы з выбаршчыкамі. Так, беларусы змогуць бліжэй пазнаёміцца з тымі, у чыіх руках будзе заканадаўчая ўлада ў краіне. Выбары дэпутатаў прызначаныя на 17 лістапада. За 10 дзён да гэтага стануць вядомыя імёны сенатараў.

Тэгі:

#Выборы 2019