Сталіца і ўсе рэгіёны сёння вызначыліся са сваімі прадстаўнікамі ў верхнюю палату парламента

13 сентября 2016

Згодна з выбарчым заканадаўствам, у Савет Рэспублікі кожная вобласць і горад Мінск дэлегуюць па 8 чалавек.

У Гродне шляхам таемнага галасавання абраныя бізнесмен, кіраўнік сельгаспрадпрыемства, урач, дэпутат раённага Савета, а таксама прадстаўнікі сфер адукацыі і грамадскай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Што да Мінска, то ў верхнюю палату парламента ўвойдуць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда, міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна, намеснік міністра юстыцыі Ала Бодак, рэктар Белдзяржакадэміі музыкі Кацярына Дулава і дырэктары двух РНПЦ: "Маці і дзіця" Канстанцін Вільчук і трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо. Дэпутаты гарсавета падтрымалі ўсе кандыдатуры аднагалосна.