Сталіца і Мінская вобласць рыхтуюцца да правядзення 5-га Усебеларускага народнага сходу

16 мая 2016

Так у Ленінскім раёне Мінска сёння вылучалі кандыдатуры і выбіралі ўдзельнікаў маштабнага рэспубліканскага форуму. Усяго тут было заяўлена амаль 200 чалавек. Гэта прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і бізнесу, сілавых структур, адукацыі і навукі, сацыяльнай сферы і культуры, а таксама грамадскіх аб'яднанняў Ленінскага раёна. Нагадаем, 5 Усебеларускі народны сход адбудзецца ў Мінску 22 і 23 чэрвеня. Дзве з паловай тысячы яго ўдзельнікаў падвядуць сацыяльна-эканамічныя вынікі краіны за мінулыя пяць гадоў, а таксама акрэсляць асноўныя палажэнні развіцця Беларусі да 2020 года.