Стартавалі радыёвыступленні кандыдатаў у дэпутаты

24 февраля 2014

Да выбараў у мясцовыя Саветы застаецца адзін месяц. Сёння стартаваў чарговы этап кампаніі - радыёвыступленні кандыдатаў у дэпутаты. Каб кандыдаты былі пачутыя сваімі выбаршчыкамі, эфірны час ім выдзяляецца ў рабочыя дні да 14-га сакавіка ўключна. У рэгіёнах кандыдатам дадзена магчымасць выступіць у мясцовых радыёпраграмах. Прэтэндэнтам на месца ў Мінскі гарадскі і Мінскі абласны савет дэпутатаў эфірны час выдзяляе радыёстанцыя Сталіца.


Алег Міхалевіч, дырэктар радыёстанцыі Сталіца: Згодна праведзенай жараб'ёўкай і прапанаванымі нам графікамі, у эфіры радыёстанцыі Сталіца выявілі жаданне выступіць 168 кандыдатаў у дэпутаты ў Мінскі гарадскі і 57 кандыдатаў у дэпутаты ў Мінскі абласны савет дэпутатаў 27 склікання. Кожнаму з іх даецца права на адно бясплатнае выступленне ў нашым эфіры да пяці хвілін.


Усяго па краіне зарэгістраваны 22 тысячы 338 кандыдатаў. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 23 сакавіка.