Стартавала вясновая сесія беларускага парламента

3 апреля 2017

Інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы, правядзенне летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску, падтрымка грамадзян у працаўладкаванні. Гэтыя тэмы гучаць сёння ў Авальнай зале Дома ўрада, дзе стартавала вясновая сесія беларускага парламента. Толькі ў першы дзень дэпутатам трэба разгледзець 10 дакументаў, усяго ж іх каля 30-ці. Тэзісы заканадаўцаў пачула ў Авальнай зале Святлана Лук’янюк (прамое ўключэнне).