Ізноў перамяшчаемся на выбарчы ўчастак №509 - там сёння ўвесь дзень галасуюць выдатныя спартсмены і зоркі беларускай эстрады. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Станіслаў Ліпскі (прамое ўключэнне).
На 509-м выбарчым участку на гэты момант прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў.
Сярод іх быў і наш калега каментатар Белтэлерадыёкампаніі Уладзімір Навіцкі са сваёй сям'ёй. Але не толькі тэлевізіёншчыкі сёння ў авангардзе выбаршчыкаў. Спартсмены сёння таксама актыўныя: як я і абяцаў у папярэднім уключэнні, задаць парачку пытанняў ім атрымалася. Шасціразовы ўдзельнік зімовых Алімпіяд лыжнік Сяргей Далідовіч адзначыў, а яму ёсць з чым параўноўваць, што яго кандыдат павінен быць адносна маладым і амбіцыйным; а вось пра тое, чым кіраваўся пры сваім выбары самы дарагі гандбаліст у гісторыі нашай краіны, адзін з лідараў зборнай Беларусі Сяргей Руценка, прапаноўваю паслухаць зараз.
Такім чынам, гэта меркаванне нашых атлетаў. Я толькі дадам, што ўчасткі для галасавання будуць працаваць да 20:00,час зрабіць свой выбар яшчэ ёсць. Сябры, не хвалюйцеся, але ўсё ж паспяшайцеся. І апошняе адзначу: больш за 6 000 участкаў па ўсёй краіне сёння прымаюць вашы галасы.
За чысцінёй выбараў сочаць больш як 32 000 унутраных назіральнікаў і 827 замежных , тут на ўчастку, дзе я працую, ніякіх заўваг пакуль няма, спадзяемся, і не будзе.













