ЗША і Еўрасаюз спынілі санкцыі ў дачыненні да некаторых беларускіх кампаній і фізасоб

30 октября 2015

Поўная адмена эканамічных абмежаванняў найбольш паспрыяе развіццю супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. Гэта сёння заявіў начальнік упраўлення інфармацыі прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы інфармацыю аб частковым спыненні амерыканскіх санкцый у дачыненні да некаторых беларускіх кампаній.

Рашэнне Злучаных Штатаў распаўсюджваецца на Беларуснафту, Белнафтахім, Белшыну, Гродна Азот, Гродна Хімвалакно, Лакафарбу, Нафтан, Полацак-Шкловалакно.

Нагадаем, напярэдадні таксама паведамлялася, што Еўрасаюз спыняе дзеянне санкцый у дачыненні да 170 фізічных і 3 юрыдычных асоб Беларусі на 4 месяцы. Гэта рашэнне ўступіць у сілу заўтра.