Кожны чалавек, чыё прозвішча будзе ўключана ў гэтыя спісы, атрымае запрашэнне наведаць выбарчы ўчастак у дзень выбараў 11 кастрычніка. Тым часам у Беларусі завяршылася кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты. Неабходны рубеж 100 000 подпісаў атрымалася пераадолець 5 прэтэндэнтам. Зараз выбарчыя камісіі правяраюць сапраўднасць падпісных лістоў.
І як паведаміла ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, пакуль ідзе праверка, прэтэндэнты ўжо могуць пачынаць падрыхтоўку да перадвыбарнай агітацыі.
Рэгістрацыю кандыдатаў Цэнтрвыбаркам правядзе з 6 па 15 верасня. Пасля гэтага яны павінны будуць падаць у ЦВК спісы давераных асоб, і будзе праведзеная жараб'ёўка эфірнага часу, гэта значыць, кандыдат пачне паўнавартасную агітацыйную кампанію.













