Спікер Народнай палаты індыйскага парламента Мейра Кумар наведала беларускі парламент

20 мая 2013
Як адзначыў спікер ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка, гэты візіт адыграе вялікую ролю ў развіцці міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін.
У сваю чаргу Мейра Кумар падзякавала беларускаму боку за цёплы прыём. Яна таксама адзначыла, што ёй спадабалася беларуская сталіца.
Пасля перамоў бакі падпісалі пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Беларусь разглядае Індыю ў якасці аднаго з найважнейшых партнёраў у Азіі. Летась аб'ём гандлю паміж дзвюма краінамі склаў амаль паўмільярда долараў.