Савет Рэспублікі адобрыў некалькі важных законаў і міждзяржаўных пагадненняў

18 октября 2013

Заканадаўча замацавана беларуска-кітайскае ваеннае супрацоўніцтва, дагавор аб стыку граніц паміж Беларуссю, Польшчай і Украінай, а таксама гандлёвае пагадненне паміж краінамі - удзельнікамі Мытнага саюза і Украінай. Усяго сенатары адобрылі 7 нарматыўна-прававых актаў. У тым ліку папраўкі ў закон аб рэспубліканскіх мясцовых сходах і дзейнасці некаторых палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.



Ігар Бузоўскі, першы сакратар ЦК БРСМ: Чарговы раз неабходна абмеркаванне гэтага для таго, каб мы падышлі да разумення грамадства, разумення адказнасці грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый і палітычных партый да закона.



На пасяджэнні Савета Рэспублікі абмяркоўвалася і будаўніцтва беларускай АЭС. Падрыхтоўчыя работы на 2 рэактарах завершаныя ўжо амаль на 100%. 5 лістапада пачнецца будаўніцтва на самой атамнай станцыі. Да канца года колькасць рабочых, што працуюць на ўзвядзенні АЭС, узрасце амаль удвая - да 3 тысяч чалавек.