Савет міністраў замежных спраў СНД сёння адбудзецца ў Сочы

10 октября 2017

Саміт пройдзе ў двух фарматах. У вузкім складзе дыпламаты абмяркуюць міжнародны парадак дня і ўзаемадзеянне ў Садружнасці. Таксама кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падрыхтавалі блок дакументаў гуманітарнай скіраванасці. Іх мэта - падтрымка нацыянальных відаў спорту, пашырэнне моладзевага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне турызму. У плане працы - 17 пытанняў, дзевяць з іх - так званыя пераходзячыя. Іх абмеркаванне працягнецца заўтра на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў СНД. Свой удзел у саміце пацвердзіў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Лідары Садружнасці абмяркуюць яшчэ больш шырокі спектр тэм. А адным з самых значных дакументаў стане заява кіраўнікоў дзяржаў аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных каштоўнасцяў.