Савет міністраў замежных спраў АДКБ пройдзе сёння ў відэафармаце

26 мая 2020
Міжнародная бяспека, ваеннае супрацоўніцтва, падрыхтоўка міратворчых сіл. Сёння ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ, якое пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў абмяркуюць перспектывы развіцця міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама супрацоўніцтва АДКБ з СНД і ШАС. Асобную ўвагу нададуць узаемадзеянню дзяржаў - членаў АДКБ на міжнародных пляцоўках, развіццю міратворчага патэнцыялу Арганізацыі, а таксама сумеснаму процідзеянню сучасным выклікам і пагрозам бяспецы.