Савет Еўропы жадае бачыць Беларусь у сваім складзе

28 апреля 2016

Савет Еўропы жадае бачыць Беларусь у сваім складзе. Пра гэта сёння на канферэнцыі па прафесійным навучанні суддзяў і пракурораў заявіў  дырэктар па правах чалавека еўрапейскай арганізацыі Філіп Буая. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць спецыялісты з краін  СНД і Еўропы, прадстаўнікі Генпракуратуры, Следчага камітэта, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў Беларусі. Падрыхтоўка спецыялістаў такога рангу адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека.  Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве спадара Буая і Генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка.

Філіп Буая, дырэктар генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы: "Я павінен сказаць, што Беларусь ужо сёння з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам 10 канвенцый. Беларусь разглядае магчымасць далучыцца і да іншых канвенцый Савета Еўропы. Падчас майго знаходжання ў Беларусі ў мяне адбудуцца двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку і з МЗСам, каб паглядзець, як мы можам рухацца далей у гэтым кірунку".

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: "Гэта мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Савета Еўропы, спадара Буая. Летась мы на чарговай рэгіянальнай канферэнцыі з ім дамовіліся, што правядзём такое мерапрыемства. Канферэнцыя прыярытэтнае значэнне надае навучанню суддзяў і пракурораў у іх прафесійнай дзейнасці".

Савет Еўропы з'яўляецца вядучай арганізацыяй на кантыненце ў галіне правоў чалавека. Арганізацыя ўключае ў сябе 47 краін, 28 з якіх з'яўляюцца членамі Еўрасаюза. Ізраіль, Канада, ЗША, Японія  - дзяржавы-назіральнікі Савета Еўропы.