Увесь тыдзень па абодва бакі мяжы дашліфоўвалі праграму Форуму рэгіёнаў. З такой колькасцю гасцей - хай і на дыстанцыі - важна правільна скласці пазл дзясяткаў сустрэч і перамоў, улічыць усе пажаданні кіраўнікоў дэлегацый, палітыкаў, экспертаў. Але галоўны пазл, здаецца, ужо склаўся - на тыдні ў Палацы Незалежнасці пабываў цэлы дэсант расійскіх губернатараў. Як сігнал - інтарэс да супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні градусу не памяншае.
На двухбаковым трэку - зялёнае святло - едуць не з пустымі рукамі, а канкрэтнымі ідэямі - у якіх сферах і на якіх умовах будзем працаваць разам. І дарэчы, форум яшчэ не пачаўся, а ў Мінску ўжо пачулі шмат цікавага. Вольга Анішчанка сабрала топ кірункаў, дзе інтарэсы Мінска і Масквы да гэтага часу не перасякаліся.
Супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні. На тыдні ў Палацы Незалежнасці пабывалі расійскія губернатары
27 сентября 2020













