Супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі
22 декабря 2020
Беларусь зацікаўлена ў прыходзе армянскага бізнесу ў краіну. Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з паслом Арменіі. Армен Гевандзян завяршае дыпмісію ў нашай краіне. Згодна з ацэнкай прэм'ера, беларуска-армянскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца плённа і канструктыўна. Тавараабарот вырас сёлета амаль на 20 % і склаў 67,5 мільёна долараў. Пры гэтым мы больш пастаўляем, чым купляем. Дарэчы, бакі разлічваюць на яшчэ большую дынаміку. І тут супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза толькі ў плюс.













