Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Літвы

23 апреля 2020
Эканоміка, пастаўкі энергарэсурсаў і перспектывы "Усходняга партнёрства": па ініцыятыве літоўскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Кіраўніка Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы. Лідары абмеркавалі шырокі спектр пытанняў: асаблівую ўвагу надалі эканамічным адносінам. Так, Вільнюс закрануў тэму павелічэння паставак тавараў і грузаў праз порт Клайпеды. Падрабязна абмеркавалі прэзідэнты і тэму дыверсіфікавання паставак нафты і газу. Бакі дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі прапрацаваць пытанні энергетычнай бяспекі. Ішла размова і аб сферы ядзернай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка і Гітанас Наўседа абмеркавалі таксама меры процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса. Закраналася ініцыятыва "Усходняе партнёрства" - перспектывы і будучыня.