Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Латвіі

24 марта 2020
Сёння  па ініцыятыве латвійскага боку  адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі  Эгілсам Левітсам. Адной з асноўных тэм размовы стаў  будучы візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Рыгу. У сувязі з увядзеннем у Латвіі надзвычайнага становішча ён перанесены на больш познія тэрміны. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэта рашэнне  беларускі бок успрыняў з разуменнем. Новыя даты будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах.

Напярэдадні асабістай сустрэчы сёння  кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, галоўнай чынам гандлёва-эканамічнага. Узаемную цікавасць краін-суседак у першую чаргу ўяўляюць пытанні транспарціроўкі грузаў, транзіту энергарэсурсаў, вытворчай кааперацыі. Асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне ва ўмовах закрыцця меж і забароны на перамяшчэнне грамадзян. Беларусь і Латвія ў дадзенай сферы  наладзілі канструктыўнае і цеснае супрацоўніцтва, дзякуючы чаму тысячы людзей мелі магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому. Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць прэзідэнту Латвіі  за садзейнічанне ў арганізацыі вывазу дзяцей  з санаторыя ў горадзе Юрмала.