Адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі, Фінляндыі і Швецыі

25 ноября 2019

Сустрэча ў трохбаковым фармаце адбылася сёння  ў МЗС нашай краіны. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў. Асаблівую ўвагу надалі  развіццю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і рэгіянальнаму супрацоўніцтву. Безумоўна, былі закрануты і пытанні ўзаемадзеяння Мінска з Хельсінкі і Стакгольмам  на двухбаковай аснове.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "У нас насычаны парадак дня: адносіны з Еўрапейскім саюзам. Найбольш актуальным пытаннем у нашых адносінах сёння з'яўляецца пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Мы спадзяёмся на іх хуткае падпісанне і ўступленне ў сілу". 

Ан Ліндэ, Міністр замежных спраў Швецыі: "Я рада сёння тут аб'явіць, што Швецыя афіцыйна змяніла назву вашай краіны з Белай Расіі на Беларусь".

Ан Ліндэ растлумачыла такое рашэнне  крокам насустрач патрабаванням беларускага грамадства і дыяспары  падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт Беларусі.