Адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада

9 марта 2013
Рафаэль Карэа Дэльгада паабяцаў зрабіць візіт у адказ у Беларусь і адзначыў, што на наступным тыдні ў Эквадоры адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў, на якім будзе заслухана справаздача аб ходзе выканання дамоўленасцяў у рамках беларуска-эквадорскіх адносін.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў са Старшынёй Дзяржсавета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Раулем Кастра. Жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю выказаў і Прэзідэнт Гаіці Мішэль Джозэф Мартэлі. Ён адзначыў, што Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес неаднаразова вельмі цёпла адзываўся аб Беларусі.