Узгоднена кандыдатура Станіслава Зася на пасаду Генеральнага сакратара АДКБ

22 Мая 2019
Міністры замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўзгаднілі кандыдатуру Дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду Генеральнага сакратара АДКБ  на прадугледжаны статутам трохгадовы тэрмін. Гэта заявіў сёння кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў па выніках пасяджэння СМЗД АДКБ у Бішкеку. Фінальнае рашэнне аб прызначэнні Зася будзе прынята восенню  на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ў Бішкеку ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. Ён засяродзіў увагу на ініцыятыве беларускага боку па прасоўванні ўсёабдымнага дыялогу па глабальнай бяспецы.