Гэта тэма ўжо абмяркоўвалася 11 студзеня на нарадзе Кіраўніка дзяржавы па пытаннях лібералізацыі візавага рэжыму. А сёння Беларусь накіравала ў Расію абноўлены праект аб узаемным прызнанні віз. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Дзмітрый Мірончык.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Пасля нарады ў Кіраўніка дзяржавы нашы эксперты яшчэ раз паглядзелі тэкст, дапрацавалі яго, зыходзячы з тых крытэрыяў, якія былі вызначаны. Адзін з іх - зняцце праблем з перасячэннем беларуска-расійскай мяжы для замежных грамадзян, зразумела, з захаваннем інтарэсаў Беларусі і Расіі ў галіне бяспекі".
У МЗС Расіі адзначылі, што падпісанне пагаднення аб узаемным прызнанні віз - у прыярытэце для абедзвюх краін. У найбліжэйшы час у Мінску пройдзе чарговая сустрэча рабочых груп па гэтым пытанні.













