Пагадненне аб узаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй можа быць падпісана да канца года

30 октября 2017

Пра гэта стала вядома сёння ў Гродне на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы па пытаннях знешняй палітыкі. Дакумент павінен стаць пачаткам практычнай рэалізацыі буйнейшага праекта па стварэнні міграцыйнай прасторы. У гэтай сувязі абмяркоўваліся і маючыя адбыцца сусветныя спартыўныя падзеі, якія пройдуць у дзвюх краінах, а таксама выкарыстанне ў гэты час так званых пашпартоў балельшчыка.

Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Гаворка ідзе пра тое, што будуць улічвацца і іншыя дакументы дазвольныя з улікам тых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца. У Расіі - чэмпіянат па футболе, а ў 19-м будуць II Еўрапейскія гульні ў Беларусі. Таму ў рамках гэтага дакумента разглядаюцца не толькі візавыя пытанні, але і больш шырокі спектр, якія, дарэчы, былі прапанаваны беларускім бокам. Яны ўлічаны нашымі калегамі ў Расіі".

Дэпутаты таксама абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці з расійскімі рэгіёнамі.