Садзейнічанне сумяшчальнасці ў Еўропе стане галоўнай тэмай старшынства Беларусі ў ЦЕІ

6 января 2017

Садзейнічанне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе  стане галоўнай тэмай старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве. Як адзначылі ў МЗС нашай краіны, разам з развіццём транспартнай і лагістычнай інфраструктуры   дзяржавам рэгіёна неабходныя  гарманізацыя стандартаў і мытных працэдур, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій для спрашчэння гандлю і развіцця  трансмежных паслуг, а таксама стымуляванне прадпрымальніцтва ўздоўж шляхоў асноўных транспартных калідораў.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення  інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Дзеля вырашэння гэтых комплексных задач Беларусь імкнецца да стварэння ўсебаковага супрацоўнiцтва адначасова як памiж краiнамi рэгiёну, так i памiж рознымi iнтэграцыйнымi пляцоўкамi. У iх лiку Еўрапейскi саюз, ЕАЭС, “Усходняе партнёрства”, а таксама iншыя субрэгiянальныя арганiзацыi. Беларусь будзе таксама садзейнiчаць супрацоўнiцтву вакол буйных iнiцыятыў, якiя маюць важнае значэнне для ўстойлiвага эканамiчнага развiцця ўсяго Еўрапейскага рэгiёну, як, напрыклад, кiтайскi праект новага Шаўковага шляху".

Адзначым, Беларусь старшынствуе ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве з пачатку  гэтага года. Упершыню ў незалежнай гісторыі мы ўзначальваем субрэгіянальную еўрапейскую  арганізацыю. Усяго ў ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў. У іх ліку Аўстрыя, Італія, Польшча і Чэхія.