У Мінску адбудзецца пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

30 мая 2018

Сёння ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Папярэдняя сустрэча прайшла 16 мая. Тады яе ўдзельнікі абмеркавалі захаванне рэжыму цішыні, адвядзенне ўзбраення і абмен палоннымі. Асаблівая ўвага павелічэнню колькасці ахвяр канфлікту ў красавіку і сутыкненням ля Данецкай фільтравальнай станцыі - яна забяспечвае вадой сотні тысяч людзей па абодва бакі лініі размежавання.