Савет міністраў замежных спраў АДКБ абмеркаваў пытанні біябяспекі

26 мая 2020
Меры па развіцці біялагічнай бяспекі разгледзелі сёння кіраўнікі МЗС краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Як адзначылі ўдзельнікі пасяджэння, патэнцыял АДКБ для рэагавання на пагрозы, якой з'яўляецца пандэмія каранавіруса, сёння запатрабаваны як ніколі. Размова ідзе пра забеспячэнне здароўя і дабрабыту грамадзян нашых краін. Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ упершыню прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. 

Пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі 


Адно з асноўных пытанняў - стан і перспектывы развіцця міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі і яе ўплыў на бяспеку дзяржаў - членаў АДКБ. Як адзначыў Станіслаў Зась, сёння пагрозы ваенных канфліктаў нарастаюць па ўсіх напрамках, таму краіны - удзельніцы арганізацыі павінны ўмацоўваць узаемадзеянне з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці, з СНД і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. 

Станіслаў Зась, Генеральны сакратар АДКБ: "Амаль усе краіны ўсходнееўрапейскага рэгіёна, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, апошнімі гадамі нарошчваюць свой ваенны бюджэт, інтэнсіўнасць падрыхтоўкі войскаў, гатоўнасць да разгортвання вялікіх ваенных груповак. І гэта ля нашых межаў. Вядома, нас гэта не можа не турбаваць. Мы адзначаем нарастанне ваеннай небяспекі для ўсіх нашых дзяржаў у заходнім напрамку".

Пасяджэнне СМЗД АДКБ у фармаце відэаканферэнцыі


Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў абмеркавалі і пашырэнне супрацоўніцтва з ААН у сферы міратворчай дзейнасці. Пакуль ёсць нюансы, што  датычацца стандартаў падрыхтоўкі вайскоўцаў. У парадак дня быў уключаны і дадатковы пункт аб заяве СМЗД АДКБ у падтрымку закліку ААН аб глабальным спыненні агню ў сувязі з пандэміяй COVID-19.