Словы Аляксандра Лукашэнкі цытуюць на сайтах сусветных СМІ

6 сентября 2014
Словы Аляксандра Лукашэнкі амаль адразу пасля публікацыі на афіцыйным сайце Кіраўніка дзяржавы сталі з'яўляцца ў якасці цытат на старонках найбуйнейшых інтэрнэт-выданняў і сайтах сусветных СМІ. Вось толькі некаторыя прыклады. Лукашэнка спадзяецца на поўны і беспаваротны мір на Украіне. Такі загаловак выбрала сёння агенцтва РІА Навіны. ІТАР-ТАСС цытуе словы Прэзідэнта Беларусі такім чынам: Працу кантактнай групы трэба працягваць і надаць ёй больш паўнамоцтваў. Загаловак РБК: Лукашэнка выступіў за прадаўжэнне працы кантактнай групы па Украіне. Інфармацыйнае агенцтва REGNUM: Расія: На мінскай зямлі быў пакладзены пачатак мірнаму працэсу. Мінскі мір павінен стаць незваротным і беспаваротным - Бізнес ФМ. РІА Навіны Украіна выбрала такі загаловак: Лукашэнка спадзяецца, што ва Украіне наступіць мір пасля падпісання пратакола. І, нарэшце, нашы. Партал TUT.BY ў якасці загалоўнай вынес вось такую цытату: У памяці людзей застануцца тыя, хто здолеў павярнуць кола вайны ў бок міру.