Наступны саміт СНД пройдзе 11 кастрычніка 2017 года ў Маскве

17 сентября 2016

Вынікі 25 гадоў працы СНД, яе цяперашні стан і перспектывы развіцця абмеркавалі лідары краін Садружнасці ўчора ў Бішкеку.

У юбілейным саміце прыняў удзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Парадак дня прадстаўнічага форуму быў шырокі. Але ключавой тэмай стала рэфарміраванне арганізацыі. На думку Прэзідэнта Беларусі, СНД павінна стаць больш прывабнай і ўплывовай структурай на міжнароднай арэне.

Вынікам юбілейнага саміта СНД стала прыняцце дакумента аб адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій. Таксама кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам на наступныя тры гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Падпісаны і блок дакументаў па развіцці ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.

Наступны саміт СНД пройдзе 11 кастрычніка 2017 года ў Маскве. Пра гэта заявіў прэзідэнт Кыргызстана. Дарэчы, Алмазбеку Атамбаеву сёння спаўняецца 60 гадоў. З юбілеем кіраўніка Кыргызстана павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.