Сітуацыю ва Украіне сёння абмяркоўвалі ў Мінску. Заўтра пачнецца размініраванне ў Станіцы Луганскай

31 июля 2019

Трохбаковая кантактная група дамовілася аб тым, што ўжо заўтра пачнецца размініраванне ў сувязі з падрыхтоўкай да рамонту моста ў Станіцы Луганскай. Спецпрадстаўнік АБСЕ таксама прывітаў намаганні бакоў па падтрыманні перамір'я, якое пачалося 21 ліпеня. Марцін Сайдзік адзначыў, што яно бестэрміновае. 

Марцін Сайдзік, спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне: "Перамір'е, узгодненае на папярэднім пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы, прынесла значныя вынікі. За гэты час не было зарэгістравана ні адной цывільнай ахвяры з-за абстрэлаў. І колькасць парушэнняў перамір'я істотна спынілася".

Пытанне аб перамір'і было ўзгоднена 17 ліпеня. Наступная сустрэча трохбаковай кантактнай групы пройдзе ў Мінску 21 жніўня.