Вялікае інтэрв'ю А. Лукашэнкі расійскім СМІ

8 сентября 2020
Сітуацыя ў краіне пасля выбараў, адносіны з Расіяй і глабальныя палітычныя працэсы.

Гэта толькі частка тэм, якія былі закрануты сёння падчас інтэрв'ю прэзідэнта Беларусі вядучым расійскім СМІ. У Мінск прыехалі галоўны рэдактар міжнароднага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян, карэспандэнт "Першага канала" Антон Вярніцкі, вядучы праграмы "Весткі" на тэлеканале "Расія 1" Яўген Ражкоў і галоўны рэдактар радыёстанцыі "Гаворыць Масква" Раман Бабаян. Пытанні гучалі самыя розныя і, вядома, многія датычыліся палітыкі і развіцця Беларусі на новым вітку сучаснай гісторыі, грамадска-палітычнага становішча і апошніх  падзей у нашай краіне, знешняга ўмяшання ў адпаведныя працэсы. Асобна закранулі перспектывы ў развіцці адносін і інтэграцыі з Расіяй. Апроч гэтага, узнімаліся тэмы аб працы, што вядзецца па абнаўленні Канстытуцыі, аб магчымасці датэрміновых выбараў. Аляксандр Лукашэнка раскрыў падрабязнасці гісторыі з затрыманнем у Беларусі прадстаўнікоў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. У цэлым размова атрымалася інфармацыйнай і шчырай.

Падзеі ў Беларусі, спробы ўмяшання звонку, адносіны з Расіяй


Беларускі лідар размаўляў  з журналістамі больш за дзве гадзіны. Вострыя тэмы не абыходзілі бокам. Нашы калегі па выніках размовы падзяліліся - было цікава, актуальна. Інтэрв'ю атрымалася шмат у чым асабістым. 


Дэталі сустрэчы Прэзідэнта з расійскімі журналістамі - у нашым вячэрнім эфіры.