Сітуацыя ў Данбасе. ААН занепакоеная правамі чалавека ва Украіне

13 марта 2019

У ААН занепакоеныя правамі чалавека ва Украіне напярэдадні прэзідэнцкіх, парламенцкіх і мясцовых выбараў. Паводле дакладу ўпраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека,  напярэдадні выбарчых кампаній  украінцам не даюць адкрыта выяўляць сваё меркаванне. 

Таксама ў краіне склалася тэндэнцыя жорсткіх нападзенняў на грамадзянскіх актывістаў і прадстаўнікоў СМІ. Большасць з інцыдэнтаў застаецца бяскарнай. Акрамя таго, занепакоенасць па-ранейшаму выклікае сітуацыя ў Данбасе. 

Сёння ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны.