Шэнген для беларусаў падаражэе да 80 еўра з 2 лютага

12 июля 2019

Такое рашэнне прыняў савет Еўрасаюза. Пры гэтым працэс атрымання візы спросцяць. Заяву можна будзе падаваць не за тры, а за шэсць месяцаў да меркаванай паездкі. Тэрмін дзеяння дакумента паступова павялічаць да пяці гадоў. Коштавыя змены не закрануць грамадзян дзяржаў, якія маюць двухбаковыя дамоўленасці з ЕС. Нагадаем, Беларусь вядзе перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам, тэкст дакумента ўжо ўзгоднены. Пасля праходжання ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур, ён будзе падпісаны бакамі. Калі ўсё гэта адбудзецца, то віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра.