Спробы расхістаць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі накіраваны супраць Саюзнай дзяржавы. Гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Сустрэча прайшла ў рэжыме анлайн - карэктывы ўнесла пандэмія. Зрэшты, паводле слоў спікера, не меней разбуральным па сваіх маштабах і наступствах з'яўляецца іншы вірус - усёдазволенасці з боку асобных дзяржаў, імкнення да рашэння пытанняў сусветнай палітыкі з пазіцый сілы, падвойных стандартаў і парушэння прынцыпаў міжнароднага права.
І сёння ж парламентарыі прынялі саюзны бюджэт на наступны год. Больш чым 4,7 мільярда расійскіх рублёў пойдуць на фінансаванне сумесных праграм і мерапрыемстваў.













