Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў сустрэліся ў фармаце адзін на адзін

6 декабря 2019
Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі сёння праводзяць перамовы ў Сочы. Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў ужо сустрэліся ў фармаце адзін на адзін. Асноўная тэма - інтэграцыйныя дарожныя карты. Напярэдадні сваёй камандзіроўкі беларускі прэм'ер распавёў, якія пытанні абмяркуюць  насуперак разнастайным здагадкам, у іх ліку выключна эканоміка. Вылятаючы ў Сочы, Сяргей Румас палічыў, што засталося 16 няўзгодненых пытанняў. 

Нагадаем, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні Саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31-й дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы.