Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў недапушчальным санкцыйны ціск на Беларусь. І канстатаваў, што расійскі бок назірае спробы раскалыхваць сітуацыю ў нашай краіне звонку.
Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расіі: "Спробы раскалыхваць сітуацыю мы бачым. Гэтага ўжо ніхто і не ўтойвае. Нашы літоўскія суседзі перайшлі, па-мойму, усе грані прыстойнасці ў патрабаванні, якое яны вылучаюць. І ў нас ёсць падставы меркаваць, што яны са спадарыняй Святланай Ціханоўскай працуюць недэмакратычнымі метадамі і метадамі, у якіх не моцна праяўляюць павагу да суверэнітэту Беларусі.
Мы перакананыя, што беларускі народ мае ўсе магчымасці самастойна гэтую праблему вырашыць. Так, ёсць пытанні, якія неабходна абмяркоўваць, - гэта відавочна. Але спрабаваць адразу ж выступаць нейкім суддзёй, як гэта спрабуюць рабіць нашы заходнія калегі, адразу выносіць свае прысуды, спрабаваць выконваць гэтыя прысуды шляхам увядзення санкцый і іншых пагроз, мы лічым недапушчальным у сучасным свеце".
Сяргей Лаўроў: Санкцыйны ціск на Беларусь недапушчальны
1 сентября 2020













