Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "На жаль, чарговы раз у краінах былога Савецкага Саюза выбары былі скарыстаныя вонкавымі і ўнутранымі сіламі для спробы дэстабілізаваць сацыяльна-палітычную, эканамічную сітуацыю. Да чагосьці, вядома, мы былі гатовыя, а нешта стала для нас прыкрай нечаканасцю. З такой дасканалай, рафінаванай падрыхтоўкай звонку адпаведных пратэсных акцый мы ніколі не сутыкаліся. Не ўсе праблемы яшчэ вырашаныя, але ўжо відавочна, што папярэджаная спроба рэалізацыі агрэсіўнага сцэнарыя каляровай рэвалюцыі, якая прытым ажыццяўляецца па самых сучасных методыках. Мы змаглі не дапусціць спынення вытворчых працэсаў, пазбегнуць расколу краіны".
Пазіцыю Расіі падкрэсліў Сяргей Лаўроў. Масква асуджае спробы ціску на законныя ўлады Беларусі з боку асобных краін.
Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі: "Некаторыя члены адпаведных арганізацый, у тым ліку ў АБСЕ і ААН, спрабуюць усяляк інтэрнацыяналізаваць тое, што адбываецца ў Беларусі, спрабуюць праз гэтую інтэрнацыяналізацыю апраўдаць назойлівыя спробы навязвання пасярэдніцкіх паслуг, у прыватнасці, па той жа лініі АБСЕ".












