Сённяшні дзень у Бішкеку пачаўся з пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД

16 сентября 2016

Спачатку кіраўнікі МЗС сустрэліся вузкім складам. Затым пяройдуць да абмеркавання пытанняў у пашыраным. На парадку дня - 16 пытанняў. Абмяркоўвацца будуць практычныя меры па далейшым пашырэнні шматпланавага ўзаемадзеяння паміж краінамі Садружнасці, процідзеянне міжнароднаму тэрарызму, сусветная праблема наркотыкаў. Адной з ключавых стане тэма далейшых крокаў па аптымізацыі работы СНД.